Хто для мяне Езус? Ці адкрываю я сэрца Ягонаму жывому Слову, і ці становіцца яно маім жыццём?
Езус прыйшоў у галілейскі горад Кафарнаум і навучаў там у дні шабату. І дзівіліся навучанню Ягонаму, таму што слова Ягонае мела ўладу. І быў у сінагозе чалавек, апантаны нячыстым духам. Ён закрычаў моцным голасам: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы. Але Езус забараніў яму, кажучы: Замоўкні і выйдзі з яго. Тады нячысты дух кінуў яго на сярэдзіну і вышаў з яго, нічым не нашкодзіўшы яму. І здзіўленне ахапіла ўсіх, і гаварылі адзін аднаму, кажучы: Што гэта за слова, што з уладаю і моцай Ён загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць? І разнеслался пагалоска пра Яго па ўсёй навакольнай мясцовасці.
Пасля пропаведзі ў Назарэце святы Лука пераносіць нас у Кафарнаум – горад, які стаў для Настаўніка сапраўдным домам, і дзе, як звычайна, Ён навучаў людзей. Аднак словы Езуса цяпер загучалі інакш: усе дзівіліся навучанню Ягонаму, таму што слова Ягонае мела ўладу! Сёння Евангелле нагадвае нам, што Слова Пана – не проста тэкст, гэта жывая і дзейсная сіла.
Аздараўленне апантанага – гэта знак надыходу Божага Валадарства, у якім чалавек вызваляецца ад духоўнага рабства і аднаўляе сваю першасную годнасць.
Святы Герард Маела, апякун добрай споведзі, глыбока разумеў патрэбу ў гэтай Божай перамозе над цемрай. Праз сакрамэнт пакаяння ён дапамагае і нам сустрэць вызваленчую моц Хрыста, каб рашуча адкідваць спакусы злога і прымаць у сваё сэрца слова Божае.
Ці адкрыты я на Божае слова, ці дазваляю яму дзейнічаць у сваім жыцці?
А як канкрэтна можна адкрывацца на дзеянне Бога праз Яго Слова? Ці веру ў сілу даверу? Ці прашу аб гэтым у штодзённай малітве?
Святы Божа, Ты прагнеш усё чалавецтва прывесці да збаўлення, просім Цябе, дапамажы людзям моцна паверыць у Тваю аздараўленчую моц і напоўні нас вераю ў сілу Езуса Хрыста, які перамог смерць.
А. Анджэй Іадкоўскі CSsR